ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненні да Беларусі яшчэ на год

13 чэрвеня Дональд Трамп працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў улады Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Белага дома.

rts10n20_trump_27022017_tramp.jpg

У 2006 годзе санкцыі ўвёў прэзідэнт Джордж Буш-малодшы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тады 83% галасоў атрымаў Аляксандр Лукашэнка. У «чорны спіс» ЗША патрапілі прэзідэнт Беларусі, яго яго старэйшы сын Віктар Лукашэнка, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман, былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч і інш.
У пасланні Трампа Кангрэсу ЗША гаворыцца: «Рэжым надзвычайнага становішча ў дачыненні да дзеянняў пэўных членаў урада Беларусі і іншых асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў гэтай краіне, павінен працягнуцца».
Акрамя таго, падкрэсліваецца, што дзеянні і палітыка некаторых членаў урада і іншых асоб працягваюць ствараць пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША.
Санкцыі працягнуты на год, пачынаючы з 16 чэрвеня.
Паводле freesmi.by