Былога баскетбаліста Аляксандра Куля затрымалі, але ўжо адпускаюць (абноўлена)

Сёння раніцай да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля прыйшлі сілавікі. У выніку ён быў затрыманы. Зрэшты, недадоўга.

kul_chem_my_khuzhe_shotlandii_s_lokhnesskim_chudishhem_1353923324594811267.jpg

Пра затрыманне спартсмена паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку яго жонка Алена Куль. Паводле якой справы былы баскетбаліст выклікаў увагу міліцыянтаў, пакуль невядома.

UPD. Крыху пазней Алена Куль паведаміла, што яе мужа ўсё ж адпускаюць.

20210427_130135.png

Аляксандр Куль — адзін з лепшых баскетбалістаў у гісторыі суверэннай Беларусі. Чэмпіён Еўропы-1994 сярод маладзёжных каманд, гуляў у ЗША, выстаўляўся на драфт Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Раней Куль падпісаў ліст свабодных спартсменаў, а таксама выступаў у падтрымку Алены Леўчанка.

Цікава, што менавіта Аляксандр Куль прыдумаў беларускую назву для флагманскага баскетбольнага праекта краіны — баскетбольнага клуба «Цмокі».