Да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля прыйшла міліцыя
Да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля сёння раніцай прыйшла міліцыя. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла яго жонка Алена.

Зараз спартсмен не адказвае на званкі, адзначае «Трыбуна».
Аляксандр Куль — адзін з лепшых баскетбалістаў у гісторыі суверэннай Беларусі. Чэмпіён Еўропы-1994 сярод маладзёжных каманд, гуляў у ЗША, выстаўляўся на драфт Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.
Раней Куль падпісаў ліст свабодных спартсменаў, а таксама
выступаў у падтрымку Алены Леўчанка.
Цікава, што менавіта Аляксандр Куль прыдумаў беларускую назву для флагманскага баскетбольнага праекта краіны — баскетбольнага клуба «Цмокі».