Спартсменку года Беларусі, што крытыкавала гвалт, звольнілі «за прагулы»

Спартсменку 2019 года ў Беларусі, чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Гэтую інфармацыю SPORT.TUT.BY паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Казека.

romanovskaya_sos_2.jpg

— Сёння на сходзе нам паведамілі, што Саша Раманаўская звольненая за прагулы з нацыянальнай каманды. Яе паставілі ў вядомасць учора ўвечары.
Нацкаманда адносіцца да міністэрства спорту. Але яно дэлегавала паўнамоцтвы па кіраўніцтву нацыянальнай камандай у РЦАП, а тут яе звольнілі. Загад падпісаў новы дырэктар РЦАП, які прыйшоў да нас з вадналыжнага спорту, — адзначыў Мікалай Казека.
Ён таксама распавёў, што цяпер Аляксандра Раманоўская праходзіць рэабілітацыю пасля траўмы.
— Афіцыйна Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Але на самай справе ў Сашы была форс-мажорная сітуацыя — яе бацька перанёс інсульт, няма каму было вазіць яго ў бальніцу. Гэтым займалася Аляксандра. Яна тэлефанавала, тлумачыла, але ніхто ў РЦАП не звярнуў на гэта ўвагі. Загад уступіць у сілу 16 кастрычніка. Рашэнне заангажаванае. Мы, вядома, будзем яго аспрэчваць, — заявіў Казека.
Пры гэтым галоўны трэнер падкрэсліў, што Аляксандра Раманоўская працягне трэніравацца.
— Ніхто не можа прыбраць яе з спісачнага складу нацкаманды без рашэння трэнерскага савета. Але зарплаты яе пазбавяць.
Аляксандра Раманоўская — чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартоўка года ў Беларусі — 2019. Раней яна падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных выбараў, а таксама ўступіла ў Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі. Аляксандра таксама ўдзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартовых чыноўнікаў супраць ціску на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю.