У Беларусі не пакажуць на ТБ Алімпійскія гульні 2026 і 2028 гадоў

Беларускае тэлебачанне не будзе ладзіць трансляцыі спаборніцтваў Алімпійскіх гульняў 2026 і 2028 гадоў. Не пакажуць гэтыя Алімпіяды і ў Расіі. Прычына ў санкцыях, якія накладзены на суагрэсараў у вайне ва Украіне.

1576013124_1_1.jpg

Прамой забароны на паказ Гульняў няма, аднак расійскія і беларускія вяшчальнікі не дапушчаныя да тэндэру на набыццё тэлевізійных правоў для паказу Алімпіяд. Конкурсныя дакументы прымаліся да 25 красавіка. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міжнароднага алімпійскага камітэту.

Нагадаем, у Беларусі не транслявалі таксама матчы чэмпіянату свету па футболе-2022, які прайшоў ў лістападзе-снежні ў Катары.

У 2026 годзе зімовая Алімпіяда пройдзе ў італьянскіх Мілане і Карціна-д'Ампеццо, а Гульні 2028 года прыме Лос-Анджэлес (ЗША).

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартовым федэрацыям адхіліць расійцаў і беларусаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Большасць федэрацый пагадзіліся з рэкаментацыямі МАК, у выніку чаго спартсмены Беларусі і Расіі аказалісчя фактычна адрэзанымі ад міжнародных турніраў.

На сённяшні дзень невядома наогул, ці будуць тыя ж беларусы ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Пакуль яны адхіленыя ад сусветных і еўрапейскіх спаборніцтваў, але на ўзроўні МАК вядуцца дыскусіі ад допуску атлетаў Беларусі да Алімпіяды-2024 у нейтральным статусе — то бок без «апазнавальных» знакаў, якія абазначыюць прыналежнаць да сваёй краіны.

Варта дадаць, што пасля выбараў 2020 года спартсмены, якія не пагадзіліся з палітыкай Лукашэнкі, падвергліся масавым рэпрэсіям. Многія былі звольненыя, многія вымушана пакінулі Беларусі, некаторыя былі асуджаныя ў крымінальным парадку. Ужо тады на беларускі спорт былі накладзеныя санкцыі. Беларусь пазбавілі права праводзіць міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. Таксама Міжнародныя алімпійскі камітэт не прызнае легітымным кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Віктара Лукашэнку.