ААН падлічыла колькасць загінулых мірных жыхароў Данбаса
З пачатку канфлікту на Данбасе загінулі 3344 мірных жыхароў. У 2019 годзе — менш за ўсё ахвяр.
З пачатку 2019 года на Данбасе загінулі 26 мірных жыхароў, 136 атрымалі раненні. Пра гэта ў чацвер, 12 снежня, заявіла кіраўнік Місіі ААН ва Ўкраіне Мацільда Богнер.
«Канфлікт працягвае штодня ўплываць на грамадзянскае насельніцтва усходу Украіны. На працягу справаздачнага перыяду (з 16 верасня да 15 лістапада гэтага года) 6 грамадзянскіх асобаў былі забітыя, 36 параненыя. Агульная колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва у 2019 годзе склала 162 чалавекі па стане на 15 лістапада, у прыватнасці, 26 забітых і 136 параненых», — сказала яна.
Богнер адзначыла, што гэтая лічба з’яўляецца самай нізкай у параўнанні з аналагічнымі перыядамі за ўвесь перыяд канфлікту, але «агульная колькасць загінулых ад канфлікту грамадзянскіх асоб працягвае расці».
«З сярэдзіны красавіка 2014 года, калі ўзнік канфлікт, агульная колькасць забітых сярод грамадзянскага насельніцтва па абодва бакі лініі судакранання складае 3 тыс. 344 чалавекі, а колькасць параненых перавышае 7 тыс. чалавек з абодвух бакоў», — сказала Богнер.
Кіраўнік місіі ААН заклікала выконваць рэжым поўнага спынення агню да канца года, што замацавана ў камюніке па выніках нармандскай сустрэчы ў Парыжы 9 снежня.
Паводле korrespondent.net