Адзіную дапушчаную да Алімпіяды рускую лёгкаатлетку абвінавацілі ў здрадзе Радзіме


24 чэрвеня кіраўнік IAAF Себасцьян КАВ дапусціў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра толькі аднаго лёгкаатлета з Расіі — Дар’ю Клішыну.

Фота www.facebook.com

Фота www.facebook.com


На сённяшні дзень Клішына застаецца адзінай расійскай лёгкаатлеткай, якая атрымала допуск да міжнародных спаборніцтваў. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) адмовіў усім расійскім лёгкаатлетам, за выключэннем яе, у допуску да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях і ў іншых міжнародных спаборніцтвах.
Усяго камітэт IAAF атрымаў 136 заявак ад расійскіх спартоўцаў, якія прэтэндуюць на права прыняць удзел у спаборніцтвах асабіста. Меркавалася, што арганізацыя адбярэ 10 расійскіх лёгкаатлетаў, з якіх могуць зняць дыскваліфікацыю. Яны атрымаюць шанец паехаць на Алімпіяду.
На сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" Клішына падзякавала ІААФ і яе экспертам, якія прынялі такое рашэнне, а таксама сваім агентам, трэнеру і спонсарам.
Многія карыстальнікі выказалі абурэнне пастом Клішынай у Facebook за падзяку IAAF. «Калегі? Радзіма? Сцяг? Годнасць? — Ці не, не чула», — піша адзін з каментатараў.
Гнеў карыстальнікаў выклікала быццам бы тое, што яна не ўступілася за іншых спартоўцаў, не дапушчаных да спаборніцтваў. І сама плануе выступаць пад алімпійскім сцягам.


Адносна прыстойныя каментары пад пастом Дар'і Клішынай у www.facebook.com. 

Адносна прыстойныя каментары пад пастом Дар'і Клішынай у www.facebook.com. 



«Лаяць мяне і называць здраднікам Радзімы, мне здаецца, няправільна. Я да апошняга чакаю і спадзяюся,
што паеду ў Рыа не адна»
, — адзначыла Клішына ў інтэрв'ю Rusathletics.com.
Яна лічыць, што рашэнне пра допуск да Алімпіяды, верагодна, звязана з тым, што яна ўжо тры гады трэніруецца ў ЗША з амерыканскім трэнерам.
Па словах Клішынай, яна ўсё ж спадзяецца, што на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра паедуць і іншыя расійскія спартоўцы. «Хочацца верыць, што Спартыўны арбітражны суд у Лазане па выніках слуханняў 19 ліпеня вынесе пазітыўнае для нас усіх рашэнне», — сказала яна. «Спадзяюся, што ўсе нашы спартсмены, ці хаця б большасць з іх, паедуць на Гульні. Мы ўсе хочам выступіць там як каманда», — падкрэсліла Клішына.
Спартсменка таксама прызналася, што да абвяшчэння рашэння IAAF ёй было «значна спакайней». «Я была б больш шчаслівая, калі б дапусцілі нас усіх. А зараз я знаходжуся пад ціскам і падвышанай увагай, якая не заўсёды аказваецца станоўчай і пазітыўнай. Так што ў дадзены момант сітуацыя ў мяне значна горш, чым была ўчора», — адзначыла яна.
Нагадаем Алімпійскія гульні 2016 года будуць праходзіць у Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня.