Апытанне: Амаль 60% расійцаў не бачаць карысці ад заходняй цывілізацыі і дэмакратыі
Па выніках апытання УЦДГМ, амаль 60% расійцаў не бачаць карысці ад заходняй цывілізацыі, дэмакратыі і культуры.
Сацыялагічнае даследаванне выявіла, больш за палову расійцаў (59%) не бачаць карысці ад заходняй цывілізацыі, дэмакратыі і культуры. 33% лічаць, што яны не падыходзяць Расіі, а яшчэ 26% называюць іх разбуральнымі.
У той жа час доля расійцаў, якія лічаць, што ад заходняй
цывілізацыі, дэмакратыі і культуры можна ўзяць шмат карыснага, скарацілася з
55% у 2000 годзе да 30% у 2022 годзе.
Апытанне праводзілі 5 жніўня. Метад апытання — тэлефоннае
інтэрв'ю па стратыфікаванай выпадковай выбарцы.
Варта адзначыць, што УЦДГМ — Усерасійскі цэнтр даследаванне грамадскай думкі — дзяржаўная сацыялагічная ўстанова. Вынікі яе апытанняў часта падвяргаюцца крытыцы.