Бясплатныя курсы беларускай мовы арганізуе Інстытут мовазнаўства НАН

У красавіку ў Ін­сты­туце мо­ва­знаў­ства імя Яку­ба Ко­ла­са рас­пач­нуц­ца бяс­плат­ныя на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кія кур­сы, мэта якіх — па­пу­ля­ры­за­цыя роднай мо­вы. Слу­ха­ча­мі мо­гуць стаць усе, хто ці­ка­віц­ца бе­ла­рус­кай мо­вай.

Фота: allby.tv

Фота: allby.tv

Змест за­ня­ткаў уклю­чае та­кія тэ­мы, як бе­ла­рус­кая мо­ва на лінг­віс­тыч­най кар­це све­ту, па­хо­джан­не бе­ла­рус­кіх слоў, бе­ла­рус­кія на­род­ныя га­вор­кі, бе­ла­рус­кая тэр­мі­на­ло­гія, та­па­ні­мія, сты­ліс­ты­ка бе­ла­рус­кай мо­вы, су­час­ная бе­ла­рус­кая ар­фа­гра­фія, куль­ту­ра мо­вы, сіс­тэ­ма бе­ла­рус­кіх проз­ві­шчаў, пе­ра­клад­ная лек­сі­ка­гра­фія, вы­ка­ры­стан­не ў моў­най прак­ты­цы На­цы­я­наль­на­га кор­пу­су бе­ла­рус­кай мо­вы і ін­шыя.

За­піс на кур­сы вя­дзец­ца па 31 са­ка­ві­ка па элект­рон­ным ад­ра­се іnlіnasbel@tut.by.

Кансультацыі па тэлефоне: +375 17 284 27 18.

За­ня­ткі пач­нуц­ца 3 кра­са­ві­ка.

zviazda.by