Больш за палову расіян выступаюць за адстаўку ўраду — вынікі апытання «Левада-цэнтру»
За адстаўку дзейнага ўраду Расіі выказваюцца ў той ці іншай меры 53% апытаных, 40% прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі, піша «Радыё Свабода»

Рост коштаў, зніжэнне ўзроўню даходаў і няздольнасць вырашыць праблему занятасці — асноўныя прэтэнзіі расейцаў да цяперашняга кабінета міністраў Расійскай Федэрацыі, сведчаць дадзеныя апытання расійскага аналітычнага «Левада-цэнтру», паведамляе Interfax.
Паводле вынікаў даследавання:
- 57% удзельнікаў апытання заяўляюць пра няздольнасць ураду
вырашыць праблемы, звязаныя з ростам цэн і падзеннем даходаў насельніцтва;
- 46% мяркуюць, што ўрад не можа забяспечыць людзей працай;
- 43% прытрымліваюцца думкі, што ўрад не клапоціцца аб
сацыяльнай абароне насельніцтва;
- 36% перакананыя, што цяперашні склад ураду не можа
справіцца з крызісам у эканоміцы;
- 30% апытаных заявілі аб адсутнасці ў кабінета міністраў
прадуманай праграмы эканамічнага развіцця.
- Прэтэнзій да дзейнасці кабінета міністраў Расіі не маюць
7% грамадзян краіны.
За адстаўку дзейнага ўраду выказваюцца ў той ці іншай меры 53% апытаных, 40% прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі, вынікае з вынікаў апытання «Левада-цэнтру».
Апытанне праводзілі 13–19 снежня 2018 году паводле рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбаркі гарадскога і вясковага насельніцтва сярод 1600 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых у 136 населеных пунктах 52 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.