Новы выбух газу ў шматкватэрным жылым доме ў Расіі
Выбух бытавога газу адбыўся раніцай 14 студзеня ў жылым доме ў горадзе Шахты ў Растоўскай вобласці.
![twitter.com/govoritmsk twitter.com/govoritmsk](/img/v1/images/dw2xma9wwaafazk.jpg_large.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
twitter.com/govoritmsk
Адзін чалавек загінуў ў выніку абвалу ў адным з пад'ездаў. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку непаўналетняе дзіця, піша meduza.io
Паводле дадзеных МНС, эпіцэнтр выбуху знаходзіўся ў кватэры на дзевятым паверсе будынка. Пры выбуху былі пашкоджаныя чатыры кватэры на дзевятым і восьмым паверхах. У іх пражывалі 14 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Сямёра чалавек выратаваны з-пад завалаў. Яшчэ двое знойдзеныя жывымі, іх здабываюць з-пад абломкаў.
Пасля выбуху з дома былі эвакуіраваныя 140 чалавек.
Гэты дзевяціпавярховы шматкватэрны дом быў пабудаваны ў 1993 годзе, паведамляе агенцтва са спасылкай на дадзеныя Адзінага дзяржаўнага рэестра нерухомасці (ЕГРН).
![vybuh_i_szahtah.jpg vybuh_i_szahtah.jpg](/img/v1/images/vybuh_i_szahtah.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У аператыўным штабе па ліквідацыі аварыі папярэдняй прычынай выбуху назвалі «няспраўнасць або неналежную эксплуатацыю газавага абсталявання» ў доме. «Прыкмет тэракту не праглядаецца", — дадаў ён.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце выбуху.
![bnzdtzq7rda.jpg bnzdtzq7rda.jpg](/img/v1/images/bnzdtzq7rda.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Магнітагорску ў ноч на 31 снежня ў выніку выбуху ў жылым доме загінулі 39 чалавек. Прычынай абвалу дома, паводле асноўнай версіі, называецца выбух бытавога газу.