Дзевяць з дзесяці ўкраінцаў могуць аказацца па-за межамі беднасці з-за вайны
Такія звесткі прыводзяцца ў справаздачы Праграмы развіцця ААН.
![Фота: Алесь Усцінаў Фота: Алесь Усцінаў](/img/v1/images/img3_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Алесь Усцінаў
Па падліках урада, ужо разбураны аб'екты інфраструктуры — будынкі, дарогі, масты, бальніцы, школы — на суму не меншую за 100 мільярдаў долараў ЗША. З-за вайны палова прадпрыемстваў краіны поўнасцю зачынілася, тады як іншая палова змагаецца за выжыванне.
Згодна з папярэднімі ацэнкамі ПРААН, у выпадку працяглага канфлікту дзевяць з дзесяці ўкраінцаў сутыкнуцца з беднасцю або акажуцца на мяжы беднасці, а дасягненні амаль дваццаці гадоў развіцця будуць пад пагрозай. Глыбокія сацыяльна-эканамічныя наступствы вайны зведае не адно пакаленне.