Kalush Orchestra паказалі афіцыйны кліп на песню Stefania з кадрамі знішчаных гарадоў

Да перамогі на Еўрабачанні рэперы не публікавалі кліп.

Kalush Orchestra паказалі кліп на песню Stefania, зняты ў Бучы, Ірпені, Гастомелі і Барадзянцы.
Да перамогі на «Еўрабачанні» рэперы не публікавалі яго, каб іх не абвінавацілі ў палітызацыі конкурсу.
Сёння ўначы Kalush Orchestra перамаглі на «Еўрабачанні» дзякуючы адзінадушнаму, рэкорднаму ў гісторыі галасаванню гледачоў.
Кліп сканчаецца заклікам: Stand with Ukraine! Будзьце з Украінай!