Пасля перамогі на «Еўрабачанні» ва Украіне пераймянуюць цягнік

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар украінскай чыгункі. 

kalush_orchestra.jpg

Украінскі цягнік «Кіеў — Івана-Франкоўск» у раскладзе гэтага года афіцыйна стане «Стэфанія Экспрэсам».
Вакзалы Кіева, Калуша і Франкоўска будуць вітаць гэты цягнік песняй «Стэфанія».
«Дарэчы, гэта будзе першы ў свеце цягнік, названы ў гонар мамы», — напісаў генеральны дырэктар украінскай чыгункі Аляксандр Камышын.
Менавіта маці лідара гурта Kalush Orchestra Стэфаніі Псюк прысвечана песня «Стэфанія», якая прынесла Украіне перамогу на «Еўрабачанні».