Грэцыя ўзмацніла мяжу з Турцыяй у чаканні афганскіх уцекачоў

Улады Грэцыі пашырылі 12,5-кіламетровую агароджу на мяжы з Турэччынай, асцерагаючыся наплыву мігрантаў з Афганістана, піша Свабода.

3_3_foto.jpeg

Новы плот працягласцю 40 кіламетраў быў афіцыйна прадстаўлены ў пятніцу.
Пасля змены ўлады ў Афганістане Афіны асцерагаюцца паўтарэння міграцыйнага крызісу, падобнага да таго, што адбыўся ў 2015 годзе. Тады больш за 1.2 мільёны чалавек, у асноўным грамадзянаў Сірыі і Афганістана, звярнуліся па прытулак у Еўрасаюзе. Многія з іх пратачыліся на тэрыторыю ЕС праз турэцка-грэцкую мяжу.
Грэцкія ўлады заяўляюць, што гатовыя забяспечыць недатыкальнасць мяжы. У пятніцу прэм’ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс абмеркаваў сітуацыю з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Па словах Эрдагана, Турцыя і Іран, праз якія мігранты ідуць у Еўропу, павінны быць падтрыманыя, інакш новая хваля міграцыі будзе непазбежная.