Еўрапарламент: «Януковіч — нелегітымны прэзідэнт. Санкцыі патрэбныя неадкладна, час прэс-рэлізаў прайшоў»

Старшыня Камітэта па замежных справах Еўрапейскага Парламента Элмар Брок заклікаў ЕС ўвесці санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Януковіча.



yanyk_i_evropa.jpg

"Санкцыі павінны быць уведзены цяпер. Наступіў той час, пра які мы так шмат гаварылі. Час прэс-рэлізаў скончыўся", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля надзвычайнага пасяджэння групы Еўрапейскай народнай партыі ў Брусэлі. 
"Мы не заклікаем ўводзіць санкцыі супраць Украіны, мы заклікаем ўвесці санкцыі супраць прадстаўнікоў улады, вінаватых у гвалце ў Кіеве. Гэта павінна быць забарона на ўезд і замарожванне банкаўскіх рахункаў", - падкрэсліў Элмар Брок.
Ён дадаў, што "Януковіч не разбурыць будучыню свабоднай Украіны".
"Час рэзалюцый і прэс-рэлізаў мінуў. Мы павінны неадкладна ўвесці санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Януковіча", - заявіў у сваю чаргу член Камітэта Хасэ Ігнасіо Салафранка.
"Украінцы даўно стаміліся ад нашых слоў. Нам трэба было ўводзіць санкцыі раней, тады яны мелі б большы эфект. Мы павінны нарэшце гэта зрабіць" , - сказаў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Яцэк Зарыюш Вольскі.
Ён таксама падкрэсліў, што ўлада Януковіча страціла сваю легітымнасьць і заклікаў правесці выбары ва Украіне.
censor.net.ua