«Нацыя, магутная сваёй памяццю»: Дзень Волі ў Філадэльфіі

Кожны год ва ўсім свеце ўсе беларусы, каму дарагая іх Бацькаўшчына, ушаноўваюць Акт 25 Сакавіка, якім 103 гады таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Так, 21 сакавіка ў Філадэльфіі адбылося гучнае святкаванне Дня Волі.

162044928_1084473192071185_8568579248619726349_o.jpg

Фотасправаздачу са святкавання апублікаваў у Фэйсбуку Вадзім Васільеў.
«Гралі гурты "Vertex Band", "5051", "Whiskey Logic", "Вячаслаў Гарадзенскі". Сабралося шмат беларусаў і іх сяброў. Усіх прысутных аб’ядноўвала не толькі пачуццё радасці, але і надзея на дэмакратычную і свабодную будучыню роднай Беларусі. Я яшчэ раз пераканаўся ў тым, што беларусы — нацыя, магутная сваёй гісторыяй, памяццю і сваім еднасцю», — напісаў ён.