Беларусы Маямі адсвяткавалі Дзень Волі
У суботу, 20 сакавіка, у адным з маямскіх паркаў адбылася ўрачыстае падзея, прымеркаваная да 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень незалежнасці Беларусі традыцыйна святкуецца 25-га сакавіка, але актыў Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) Паўднёвай Фларыды вырашыў правесці святочнае мерапрыемства крыху раней.
Свята пачалося з урачыстага выканання беларускага гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», далей беларусы ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых суайчыннікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Са святочным відэазваротам выступіла старшыня рады БНР Івонка Сурвіла. Сакратар Паліна Прысмакова зачытала святочнае віншаванне ад Наталлі Федарэнка — старшыні БАЗА.
Ганаровым госцем быў Вячка Янавіч Станкевіч, старшыня БАЗА ў 1969-1971 і 2007-2011 гадах, з 1990 па 1998 гг. — дырэктар Беларускай службы «Радыё Свабода».
Вячка Станкевіч павіншаваў усіх беларусаў з надыходзячым святам, выступіў з расповедам пра знакамітага беларускага дзеяча Ігната Дамейку, а таксама пра стварэнне БАЗА ў 1949 годзе.
Намеснік старшыні БАЗА Паўднёвай Фларыды Дзмітрый Багацішчаў падвёў вынікі дзейнасці за апошнія 2 гады. У яго выступе было сказана, што пад актыўным кіраўніцтвам Андрэя Пушкарова (старшыні БАЗА Паўднёвай Фларыды) за перыяд з 2019 па канец 2020 года было праведзена больш за 30 масавых мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца аб'яднанне беларусаў і звяржэнне злачыннага рэжыму Лукашэнкі.
За вялікі ўклад і актыўны ўдзел ганаровым дыпломам была ўзнагароджана Аляксандра Пушкарова.Дыпломам і званнем ганаровага сябра БАЗА Паўднёвай Фларыды быў узнагароджаны Вячка Станкевіч.
Удзельнікі свята запісалі відэазварот да ўсіх беларусаў. Святкаванне працягнулі выступы музыкантаў і вялікітрадыцыйны гасцінны беларускі стол.
Паводле прэс-рэліза