«Ніхто нас не абараняе». Маці 4-гадовай дзяўчынкі, якая загінула ў Вінніцы, дала інтэрв'ю прама ў лякарні (відэа)
Украінка Ірына Дзмітрыева з Вінніцы, чыя маленькая дачка загінула ад расійскай ракеты, апрытомнела пасля некалькіх дзён непрытомнасці і паразмаўляла з італьянскімі журналістамі. Паглядзіце гэтае цяжкае відэа.
«Нас ніхто не абараняе, мы прасілі зачыніць неба, а ўсе проста глядзяць, як забіваюць Украіну, як забіваюць нашых дзяцей», — кажа Ірына. Яна дагэтуль у лякарні, аде яе жыццю ўжо нічога не пагражае.
У працяг інтэрв'ю жанчына просіць увесь свет абараніць Украіну, таму што інакш Пуцін «пойдзе далей і разбурыць усё».
Расійская артылерыя ўдарыла па Вінніцы раніцай 14 ліпеня. Загінулі прынамсі 23 чалавекі, сярод якіх тры дзіцяці.