Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў нарвежскі пісьменнік і драматург Юн Фосэ

У чацвер, 5 кастрычніка, Нобелеўскі камітэт абвесціў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У гэтым годзе называюцца імёны як мінімум пяці фаварытаў, сярод якіх такія сусветна вядомыя аўтары, як Салман Рушдзі, Харукі Муракамі і Маргарэт Этвуд. 

photo_2023_10_05_14_26_45.jpg

Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры нарвежскаму аўтару Юну Фосэ за тое, што, як сказана ў абгрунтаванні, у сваіх творах ён надзяляе голасам тых, хто звычайна пазбаўлены права гаварыць.

Юн Фосэ — адзін з самых вядомых еўрапейскіх драматургаў сучаснасці, яго п'есы ідуць на многіх сцэнах у большасці тэатраў Еўропы.

Сярод фаварытаў прэмію па літаратуры гэтага года называліся такія вядомыя пісьменнікі, як Салман Рушдзі, Харукі Муракамі і Маргарэт Этвуд. Усе яны з'яўляюцца ўладальнікамі мноства прэстыжных прэмій па літаратуры. У спісе ўзнагарод Рушдзі і Этвуда — таксама Букераўская прэмія, прычым Этвуд атрымлівала яе двойчы.

Імя Фосэ таксама згадвалася, аднак крытыкі схіляліся да аўтаркі з Кітая. Цань Сюэ — была фаварыткай у букмекераў.