Паліцыя назвала выбух ля амбасады ЗША ў Кіеве тэрактам

Выбух на тэрыторыі амбасады ЗША ў Кіеве кваліфікавалі як тэрарыстычны акт, паведамілі ва ўпраўленні паліцыі ўкраінскай сталіцы.

usa.jpg

Выбух прагрымеў на тэрыторыі амбасады ў ноч на 8 чэрвеня. «Пры аглядзе высветлілася, што невядомы кінуў на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў», — паведамляе кіеўская паліцыя.
Па факце здарэння была распачатая крымінальная вытворчасць па артыкуле «тэрарыстычны акт» Крымінальнага кодэкса Украіны.
Як паведамляе паліцыя, зараз праводзяцца мерапрыемствы па ўсталяванні круга датычных да атакі асоб.
Паводле BBC