
Леанід Краўчук. Фота: facebook
Сёння, 10 траўня, у 17:00 па кіеўскім часе, пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця Леанід Макаравіч Краўчук, першы прэзідэнт незалежнай Украіны. Пра гэта Українським Навінам паведамілі яго сваякі.
Леанід Краўчук быў першым прэзідэнтам Украіны. Ён разам са Станіславам Шушкевічам падпісаў Белавежскія пагадненні якія паклалі канец існаванню СССР.
У ліпені 2020 года Леанід Краўчук узначаліў украінскую дэлегацыю ў трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) па Данбасе. Ён змяніў на гэтай пасадзе другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучму.
Яшчэ 29 чэрвеня 2021 года першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук прапусціў урачыстае пасяджэнне Рады з нагоды Дня Канстытуцыі з-за аперацыі на сэрцы. Пасля аператыўнага ўмяшання Леаніда Краўчука змясцілі ў рэанімацыю і падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Таксама ў чэрвені 2021-га ў ТКГ заявілі, што будуць чакаць прагнозаў лекараў і не збіраюцца мяняць кіраўніка кантактнай групы.