Пасля скандалу з відэа катаванняў у калоніях звольнены кіраўнік службы выканання пакаранняў. У Расіі

У Расіі звольнілі дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) Аляксандра Калашнікава. Указ падпісаў сёння Уладзімір Пуцін, паведамляе прэс-служба Крамля. Новым кіраўніком ведамства прызначаны Аркадзь Госцеў.

822ca6a1361bd093da70f8f33e081902.jpg

Змена кіраўніцтва ФСВП, распавядае REFORM.by, адбылася пасля скандалу з відэа катаванняў у расійскіх калоніях. Беларус Сяргей Савельеў, які пры адбыванні пакарання меў доступ да відэаархіва калоній, змог вынесці на свабоду запісы катаванняў і згвалтаванняў зняволеных.

Частка відэа была апублікаваная. Савельеў з'ехаў у Францыю, дзе папрасіў прытулку. У Расіі ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу аб неправамерным доступе да кампутарнай інфармацыі, але пазней справу закрылі.