Удакладненыя дадзеныя: У Кузбасе пры выбуху на шахце загінулі 52 чалавекі
Лічбы ахвяр страшнай трагедыі ў Расіі павялічваліся цягам дня.
Паводле апошніх дадзеных,
ахвярамі аварыі на шахце «Листвяжная» ў Кузбасе сталі 52 чалавекі, у
тым ліку шэсць ратавальнікаў, паведамляе РІА «Новости».
Паводле звестак намесніка генпракурора Дзмітрыя Дзямешына, прычынай надзвычайнага здарэння стаў выбух метану, выкліканы іскрай, і дынамічны ўдар, які траўмаваў гарнякоў.
Следчыя затрымалі 47-гадовага дырэктара шахты, яго 59-гадовага першага намесніка і 36-гадовага начальніка ўчастка.
«Устаноўлена, што затрыманыя дапусцілі парушэнне патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў. У выніку адбылася газадынамічная з'ява. Пачалося задымленне вентыляцыйнага штрэка ўчастка № 4, у выніку чаго працоўныя, якія знаходзіліся ў выпрацоўцы, задыхнуліся», — пазначана ў паведамленні.