Польшча церпіць страты праз авіяцыйныя санкцыі супраць Беларусі
Авіяцыйныя санкцыі, накладзеныя на Беларусь, сталі прычынай страт даходаў Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання. Прасяданне можа скласці ад 3 да 5%. Пра гэта паведамляе партал wnp.pl.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_aeraport___samalet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Прычына ў тым, што змены маршрутаў многіх рэйсаў, якія раней ішлі праз беларускую паветраную прастору, змяняюць у цэлым канфігурацыю еўрапейскіх пералётаў. Цяпер шэраг рэйсаў, якія лёталі праз Польшчу, сталі лётаць паўночней.
Польскі бок пры гэтым пазітыўна ацэньвае бліжэйшую будучыню, лічачы, што будзе аднаўленне пасля каронакрызісу і колькасць рэйсаў у цэлым узрасце.
Краіны Еўрасаюза, а таксама Украіна, увялі авіяцыйныя санкцыі супраць Беларусі пасля інцыдэнту з Раманам Пратасевічам. Фактычна, для беларускіх кампаній цалкам закрыты неба і аэрапорты ў краінах ЕС.
officelife.media