Пуцін падпісаў указ пра прызнанне «незалежнасці» Запарожскай і Херсонскай абласцей
Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні Расіяй «незалежнасці» Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны.
![pucin_zahad_herson.jpg pucin_zahad_herson.jpg](/img/v1/images/pucin_zahad_herson.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пуцін уначы падпісаў указы аб прызнанні Расіяй «незалежнасці» Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны, паведамляюць расійскія навінавыя агенцтвы. Гэта фармальнасць для наступнай анексіі гэтых тэрыторый.
Уваходжанне ў склад Расіі гэтых тэрыторый адбудзецца хутчэй за ўсё сёння ў 15.00 па маскоўскім часе.
![Расія збіраецца правесці рэферэндум на акупаваных украінскіх тэрыторыях «The Insider»: вырашаць лёс украінцаў на захопленых тэрыторыях будуць ЦВК Расіі і Беларусі](/img/v1/images/referendum_6.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Пакуль ні адна краіна свету не заяўляла пра намер прызнаць іх анексію.
Антоніу Гутэрыш заявіў, што рэферэндумы супярэчаць Статуту ААН і не могуць быць прызнаныя.
Нагадаем, рэферэндумы аб уваходжанні ў склад Расіі зладзілі ў так званых Данецкай і Луганскай народных рэспубліках, а таксама ў акупаваных Запарожскай і Херсонскай абласцях Украіны з 23 па 27 верасня.
![Большасць расійцаў выступае супраць анексіі абласцей Украіны «Херсон на хлеб не намажаш!» Большасць расійцаў выступае супраць анексіі абласцей Украіны](/img/v1/images/da456b8758308a6cd8c4c3729aa5e019.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)