Расія плануе ладзіць вялікія вайсковыя вучэнні кожныя пяць год
У Расіі кожныя пяць гадоў плануюць праводзіць буйныя ваенныя вучэнні. Пра гэта на канале «Расія 1» заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
![vuchenni_zahad_2017_repetytsyya.jpg vuchenni_zahad_2017_repetytsyya.jpg](/img/v1/images/vuchenni_zahad_2017_repetytsyya.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яго слоў, дзяржаўная праграма ўзбраення разлічана на дзесяць гадоў, але мерапрыемствы, якія дэманструюць боегатоўнасць арміі, неабходна праводзіць часцей.
На Далёкім Усходзе і ў марскіх акваторыях ад 11 да 17 верасня праходзяць вучэнні «Усход 2018». Яны сталі самымі маштабнымі за апошнія 37 гадоў.
У вучэннях бяруць удзел амаль 300 тысяч вайскоўцаў Усходняй і Цэнтральнай вайсковых акругаў, сілы Паўночнага флота, злучэнні Паветрана-дэсантных войскаў, далёкай і ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС, а таксама вайскоўцы з Кітая і Манголіі. Задзейнічана больш за тысячу самалётаў, верталётаў і беспілотнікаў, да 36 тысяч бронемашын, да 80 караблёў і судоў забеспячэння.
Паводле nn.by