Расія прызнала ўкраінскі полк «Азоў» «тэрарыстычнай арганізацыяй»
Вярхоўны суд РФ прызнаў украінскі полк «Азоў» тэрарыстычнай арганізацыяй. Дзейнасць «Азова» у Расіі цяпер забароненая. Адпаведную заяву ў суд падаў генпракурор РФ.
«Адміністрацыйную заяву генеральнага пракурора задаволіць,
прызнаць украінскае ваенізаванае падраздзяленне «Азоў» тэрарыстычнай
арганізацыяй і забараніць яго дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», —
гаворыцца ў рашэнні суда, апублікаваным у аўторак, перадае «Інтэрфакс».
Цяпер, паводле расійскага заканадаўства, вайскоўцаў палка павінны
прыцягваць да крымінальнай адказнасці.
Пасля ўзяцця расійцамі Марыупалю ў палон патрапілі дзясяткі азоўцаў. Як гэтае рашэнне паўплывае на іх лёс, пакуль невядома.
Полк «Азоў» з'яўляецца кадравым падраздзяленнем Узброеных сіл Украіны.