Служба дастаўкі СДЭК адмовілася перасылаць тавары без касавых чэкаў

У яе аддзяленнях бачылі расійскіх салдат — яны адпраўлялі дадому велізарныя пасылкі з украінскай мяжы.

624d2b5a3a173.png.webp

Служба экспрэс-дастаўкі СДЭК адмовілася прымаць да адпраўкі пасылкі з таварамі, калі адпраўнік не можа пацвердзіць права ўласнасці на іх - напрыклад, падаўшы касавы чэк з крамы. Пра гэта гаворыцца ў загадзе генеральнага дырэктара СДЭК Леаніда Гольдарта ад 5 красавіка, які апынуўся ў распараджэнні «Медузы».
Кампанія вырашыла пайсці на такі крок «у сувязі з павелічэннем выпадкаў махлярства і праверак мытных органаў на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), у тым ліку тых, якія праводзяцца пасля выпуску тавару ў адпаведнасці мытнаму заканадаўству».
Кіраўнік СДЭК Леанід Гольдарт загадаў супрацоўнікам (цытата з дакумента):
Пры прыняцці адпраўленняў недакументарнага характару на тэрыторыі ЕАЭС да дастаўкі ад фiзiчнай асобы да фiзiчнай асобы правяраць паўнамоцтвы асобы (адпраўшчыка) на распараджэнне таварам (касавы чэк аб куплі тавару або іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на тавар).
У выпадку непрадастаўлення названых дакументаў кліенту павінна быць адмоўлена ў аказанні кур'ерскіх паслуг.
Загад, паводле інфармацыі «Медузы», адправілі ва ўсе падраздзяленні службы дастаўкі. На сайце кампаніі сказана, што яна прадстаўлена ў больш чы 67 тысячах населеных пунктаў у 27 краінах свету. Загад уступіў у сілу 5 красавіка, ён дзейнічае «да выдачы распараджэння аб яго адмене».
У аддзяленні СДЭК горада Навазыбкаў у Бранскай вобласці карэспандэнту «Медузы», які прадставіўся кліентам, пацвердзілі, што ў кампаніі прынята новае распараджэнне, паводле якога тэхніка прымаецца да адпраўкі толькі пры наяўнасці чэка аб куплі або хаця б пры наяўнасці тэхнічнага пашпарта вырабу.
Прэс-служба СДЭК пацвердзіла сапраўднасць загада гендырэктара кампаніі. Сам Леанід Гольдарт у размове з «Медузай» сказаў, што гэта проста факт.
У пачатку красавіка беларускі тэлеграм-канал, які займаецца маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі, паведаміў, што расійскія вайскоўцы адпраўляюць кур'ерскай службай СДЭК вялізныя пасылкі з беларускіх гарадоў у Расію. Актывісты праекта выказалі здагадку, што ў пасылках - рэчы, выкрадзеныя расійцамі ва Украіне. «Медыязона» ў Беларусі таксама выявіла вайскоўцаў, якія адпраўляюць пасылкі, на анлайн-трансляцыі, якая вялася ў аддзяленні СДЭК у Навазыбкаве ў Бранскай вобласці.
Кіраўнік СДЭК выпусціў загад, які забараняе прыём пасылак без чэкаў з крамы, у дзень, калі СМІ апублікавалі серыю матэрыялаў аб салдатах, якія адпраўляюць рэчы праз аддзяленні кампаніі. Праз некалькі дзён на сайце СДЭК зніклі анлайн-трансляцыі са старонак некалькіх аддзяленняў у Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца на мяжы з Украінай.