Такаеў звольніў яшчэ аднаго высакапастаўленага сваяка Назарбаева

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў усё ж такі вызваліў Самата Абіша ад пасады першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Такаева.

photo_385783.jpeg

З моманту пачатку крызісу ў Казахстане пляменнік Нурсултана Назарбаева Абіш ужо «пабываў» пад арыштам, быў «адноўлены» на пасадзе і «адправіўся ў адпачынак».

Нагадаем, 5 студзеня Прэзідэнт Казахстана Такаеў прызначыў першым намеснікам старшыні КНБ свайго памочніка Мурата Нуртлеу. Шэраг СМІ і эксперты інтэрпрэтавалі гэтае рашэнне як адстаўку Абіша. У КНБ гэтую інфармацыю не абвяргалі. 7 студзеня з'явілася інфармацыя аб затрыманні Абіша, аднак літаральна праз паўгадзіны яе абверглі. У КНБ пазней назвалі яе правакацыяй.

Яшчэ праз дзень аказалася, што Самат Абіш працягвае займаць пасаду першага намесніка старшыні КНБ. У паведамленні камітэта гаварылася, што ў дзяржоргане ёсць два першыя намеснікі.

14 студзеня ў КНБ заявілі, што Абіш знаходзіцца ў адпачынку.

Сёння з'явілася распараджэнне аб вызваленні пляменніка Назарбаева ад пасады. У апошнія дні таксама пазбавіліся сваіх пастоў тры зяці першага прэзідэнта Казахстана.

Як адзнаxае reform.by, іншыя кіраўнікі КНБ, якія былі вызваленыя ад пасад, былі затрыманыя, у тым ліку былы старшыня камітэта Карым Масімаў і два яго намеснікі Ануар Садыкулаў і Даулет Ергажын. Усе яны былі знятыя са сваіх пастоў 5-6 студзеня. Першапачаткова быў затрыманы Карым Масімаў па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Пазней у паведамленні аб затрыманні Садыкулава і Ергажына таксама згадваліся дадатковыя дасудовыя расследаванні «паводле фактаў дзеянняў, накіраваных на гвалтоўны захоп улады, і перавышэння службовых паўнамоцтваў».