Нурсултан Назарбаеў і Касым-Жамарт Такаеў. Фота: Reuters
Выданне «The Guardian» паведамляе, што Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў Казахстане.
«Паводле маёй інфармацыі на сёння: Назарбаеў жывы, і з Такаевым вядуцца лютыя перамовы аб перадзеле актываў, здабычы і арэнды», — сказаў былы дарадца першага прэзідэнта Казахстана Ермухамет Ертысбаеў.
Былы чыноўнік сцвярджае, што барацьба за ўладу ў Казахстане не завершылася і яе вынік невядомы.
Але дакладна вядома, кажа Ермухамет Ертысбаеў, што эпоха Назарбаева скончылася. Гэта відавочна з таго, што да гэтага часу не адрамантаваныя пашкоджаныя помнікі елбасы, знішчаныя ўказальнікі з назвамі вуліц імя Назарбаева таксама не адноўленыя.