«У адным акопе»: Кім Чэн Ын прыбыў у Расію на сваім бронецягніку
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыехаў у Расію на сваім бронецягніку і прыбыў на станцыю Хасан на мяжы паміж КНДР і РФ.
![Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын махае з цягніка 10 верасня 2023 года. Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын махае з цягніка 10 верасня 2023 года.](/img/v1/images/yn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын махае з цягніка 10 верасня 2023 года.
Неназваная расійская крыніца пацвердзіла выданню Kyodo, што раніцай 12 верасня Кім Чэн Ын ужо знаходзіцца ў Расіі. Са станцыі Хасан ён павінен адправіцца ва Уладзівасток, дзе яго чакае сустрэча з Уладзімірам Пуціным.
Як пішуць паўночнакарэйскія СМІ, Кім Чэн Ын пакінуў сталіцу Пхеньян у нядзелю ў суправаджэнні вышэйшых службовых асоб кіруючай Працоўнай партыі Карэі, урада і вайскоўцаў.
Пуцін таксама, як паведамлюць расійскія СМІ, прыбыў у панядзелак ва Уладзівасток, дзе праходзіць Усходні эканамічны форум.
Глядзіце таксама
![Усе намаганні Расіі аднавіць імперыю цяпер залежаць ад Паўночнай Карэі? Ад Ына залежыць, калі ў РФ скончацца сілы ваяваць?](/img/v1/images/pucin_yn.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У адным акопе: Расія — КНДР
Перад пандэміяй каронавіруса РФ актыўна карысталася паўночнакарэйскай рабочай сілай, адзначае ВВС. Але санкцыі ААН і кавід перакрылі паток практычна бяспраўных работнікаў з КНДР.
Зрэшты, пазней — пасля ўварвання Расіі ва Украіну — міжнародная ізаляцыя паспрыяла збліжэнню Масквы і Пхеньяна.
Сястра лідара КНДР Кім Чэн Ына Кім Е Чжон у канцы першага года вайны ва Украіне заяўляла, што Паўночная Карэя заўсёды будзе з Расіяй «у адным акопе».
Год таму віцэ-прэм'ер Расіі Марат Хуснулін ужо распавядаў аб прапанове будаўнікоў з КНДР паўдзельнічаць у аднаўленні тэрыторый самаабвешчаных ДНР і ЛНР.
«Калі юрыдычных праблем не будзе, то я лічу, што магчыма. Калі яны будуць гатовыя прыехаць, мы іх будзем гатовыя прыняць», — заявіў віцэ-прэм'ер РФ.
Адзін плітачнік з КНДР «замяняе два — два з паловай плітачніка з РФ», хваліў чыноўнік высокую прадукцыйнасць паўночнакарэйскіх рабочых.
![yn_armija.jpg yn_armija.jpg](/img/v1/images/yn_armija.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Байдэн заклікаў Паўночную Карэю не прадаваць зброю Расіі
Белы дом напярэдадні сустрэчы Кім Чэн Ына з Уладзімірам Пуціным заклікаў Паўночную Карэю не прадаваць зброю Расіі.
Пра гэта паведамляла агенцтва Yonhap са спасылкай на каментар прэс-сакратаркі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Эдрыен Уотсан.
Па словах чыноўніка, чакаецца, што перамовы аб перадачы зброі паміж РФ і КНДР працягнуцца падчас візіту Кім Чэн Ына ў Расію.
«Мы заклікаем Паўночную Карэю выконваць публічныя абавязацельствы Пхеньяна не прадастаўляць і не прадаваць зброю Расійскай Федэрацыі», — дадаў Уотсан.
Сустрэча Пуціна і Кіма
Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што ў бліжэйшыя дні адбудзецца сустрэча Пуціна і Кіма, падчас якой яны абмяркуюць двухбаковыя адносіны паміж краінамі.
«У найбліжэйшыя дні адбудзецца сустрэча Пуціна з Кім Чэн Ынам, і, акрамя перамоваў, адбудзецца афіцыйны абед у гонар лідара КНДР», — сказаў Пяскоў.
Глядзіце таксама
![А як жа NАТО? Расійскі міністр абароны назваў войска КНДР «наймацнейшым у свеце» Дзіўныя справы: Шайгу назваў армію КНДР «наймацнейшай у свеце»](/img/v1/images/photo_2023_07_27_07_00_33.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Што вядома аб пастаўках паўночнакарэйскай зброі ў РФ
У студзені ЗША апублікавалі рассакрэчаныя фатаграфіі вагонаў, якія накіроўваліся ў Расію з Паўночнай Карэі і, верагодна, перавозілі зброю для расійскай арміі, у прыватнасці для ПВК Вагнера.
У чэрвені Кім Чэн Ын абяцаў «трымацца за руку» з Пуціным і ўмацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
4 жніўня каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому Джон Кірбі заявіў, што ЗША атрымалі разведданыя, якія сведчаць аб тым, што Расія спрабуе набыць у Паўночнай Карэі партыю ракет для выкарыстаньня ў вайне супраць Украіны.
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што Паўночная Карэя «заплаціць цану», калі дасць Расіі зброю для вайны супраць Украіны.
10 верасня ў пасланні з нагоды 75-годдзя ўтварэння КНДР Пуцін заявіў, што імкнецца будаваць больш трывалыя сувязі з Паўночнай Карэяй «на ўсіх франтах».
Паводле ВВС, suspilne.media