У асуджанага ў «ДНР» да смяротнага пакарання мараканца ёсць украінскае грамадзянства
У Брахіма Саадуна з Марока, асуджанага да смяротнага пакарання ў гэтак званай «ДНР», ёсць украінскае грамадзянства, паведамляе Reuters.
Бацька асуджанага Тахар Саадун распавёў, што яго сын атрымаў украінскае грамадзянства ў 2020 годзе пасля праходжання гадавой вайсковай падрыхтоўкі.
Ён заявіў, што яго сын здаўся ў палон добраахвотна, таму павінен утрымлівацца ў
статусе ваеннапалоннага нароўні з іншымі байцамі Узброеных Сіл Украіны.
«Наша сям'я пакутуе ад
адсутнасці кантакту з
адвакатам для абмену юрыдычнай інфармацыяй, і гэта пагаршае нашы выпрабаванні», — сказаў ён.
Мараканская дыпламатычная крыніца ў Кіеве паведаміла, што Саадун быў заключаны ў турму «арганізацыяй, якая не прызнаная ні
Марока, ні ААН».
Нагадаем, што так званы «Вярхоўны суд» самаабвешчанай «ДНР» асудзіў трох палонных замежнікаў, якія ваявалі ў складзе УСУ, да смяротнага пакарання. Гаворка
ідзе пра двух брытанцаў — Шона Пінера і Эйдэна Эсліна, а таксама грамадзяніна
Марока Саадуна Брагіма.
У МЗС Украіны заявілі, што палонныя карыстаюцца правамі
ваеннапалонных, таму што падпісалі кантракты з УСУ. Украіна ўжо пачала
дасудовае расследаванне па гэтым факце.