У Турэччыне арыштаваныя больш за 1,5 тысячы чалавек за пасты ў сацыяльных сетках
Прадстаўнікі МУС Турэччыны заявілі, што за апошнія паўгода ў краіне «за прапаганду тэрарызму» у сацыяльных сетках арыштаваныя 1656 чалавек.
Як паведамляе Anadolu Agency, у дачыненні да арыштаваных высунутыя абвінавачванні ў прапагандзе тэрарызму, варожасці і гвалту, а таксама публічнай абразе кіруючых асобаў дзяржавы.
У МУС растлумачылі, што за апошнія шэсць месяцаў у цэлым па краіне ў дачыненні да 3710 чалавек было пачата судовае разьбіральніцтва, 1656 чалавек з якіх ужо арыштаваныя рашэннямі судоў. 1203 асоб асуджаныя ўмоўна, а 767 чалавек вызваленыя пасля допытаў. Расследаванне па справе 84 падазраваных працягваецца.
Як перадае BBC, усяго ўлады Турэччыны вывучаюць акаўнты 10 тысяч чалавек у сацыяльных сетках на прадмет наяўнасці там пастоў, якія можна расцаніць як публічную падтрымку тэрарызму. Да падобных пастоў турэцкія ўлады апроч іншага адносяць паведамленні, у якіх карыстальнікі абражаюць урадавых чыноўнікаў.
Паводле svaboda.org