У ЗША зрабілі больш жорсткімі правілы па бязвізавым рэжыме
Адміністрацыя Дональда Трампа высунула новыя патрабаванні для 38 краін, якія ўдзельнічаюць у праграме бязвізавага рэжыму ЗША, паведамляе Reuters.
З гэтага часу гэтыя краіны павінны выкарыстоўваць дадзеныя ў контртэрарыстычных аперацыях ЗША для праверкі сваіх грамадзян, якія перасякаюць межы з трэціх краін. Адзначаецца, што многія краіны ўжо гэта робяць. Зараз гэта павінны рабіць усе краіны, якія маюць бязвізавыя дамоўленасці з ЗША.
Акрамя таго, Вашынгтон абавязаў праводзіць інфармацыйныя кампаніі аб наступствах перавышэння тэрміну знаходжання ў ЗША тым краінам, чые грамадзяне часцей за ўсё гэтым злоўжываюць.
Сярод такіх краін — Грэцыя, Венгрыя, Партугалія і Сан-Марына.
У прыватнасці, грамадзяне названых краін, якія перавысілі магчымы тэрмін знаходжання ў ЗША, у будучыні могуць быць пазбаўлены права на бязвізавыя паездкі ў ЗША.
Таксама ЗША пачне ацэньваць краіны, якія маюць бязвізавыя пагадненні з Вашынгтонам паводле іх гарантыяў супраць «інсайдэрскіх пагроз» у сваіх аэрапортах, асабліва ў тых, якія маюць прамыя рэйсы ў ЗША. Мэта праверак — пераканацца, што работнікі аэрапортаў і авіяцыі ў гэтых краінах не карумпаваныя і не спрабуюць ствараць пагрозу для самалётаў, асабліва тых, якія звязаны з ЗША.
Як вядома, раней прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заклікаў Кангрэс ЗША скончыць Дыверсіфікацыйную візавую латарэю «зялёная карта». Паводле яго меркавання, дзякуючы ёй Злучаныя Штаты атрымліваюць «горшых, хто ёсць у гэтых краінах».
Паводле Белсат