У Маскве ў выніку сходу з рэек цягніка метро загінулі людзі
Пяць чалавек загінулі ў выніку сходу вагонаў на Арбацка-Пакроўскай лініі маскоўскага метро. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на дадзеныя сталічных уладаў.
Пры гэтым па «Русская служба новостей» паведаміла, што ў выніку аварыі загінула сем чалавек.
Кіраўнік Дэпартамента аховы здароўя Масквы Георгій Голухаў паведаміў ІТАР-ТАСС аб 120 пацярпелых у выніку здарэння, 106 з іх шпіталізаваны.
Тры вагоны з пасажырамі сышлі з рэек у 200 метрах ад станцыі «Славянскі бульвар» раніцай 15 ліпеня. Інцыдэнт адбыўся ў выніку рэзкага прыпынку цягніка, да якога прывяло
падзенне напружання кантактнай рэйкі.
lenta.ru