Украіна. Закон аб легалізацыі зброі прымуць бліжэйшым часам

Вярхоўная Рада Украіны можа ўжо бліжэйшым часам прыняць закон аб легалізацыі зброі. Мяркуецца, што ўкраінцы змогуць набываць пісталеты і іншую агнястрэльную зброю для таго, каб ахоўваць свае дамы.

pistalety.jpg

Вярхоўная Рада Украіны можа ўжо бліжэйшым часам прыняць закон аб легалізацыі зброі. Мяркуецца, што ўкраінцы змогуць набываць пісталеты і іншую агнястрэльную зброю для таго, каб ахоўваць свае дамы.

Пра гэта распавёў міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі падчас тэлемарафону, адзначае РБК.

Паводле яго слоў, пазіцыя МУС такая: для абароны жылля ўкраінцы павінны мець права валодаць агнястрэльнай зброяй, у тым ліку пісталетамі. «Але мы супраць вольнага нашэння зброі ў грамадскіх месцах, таму што мы бачым рызыкі для грамадскай бяспекі, якія перавышаюць выгоды, якія можа мець такая норма. Цяпер мы працуем з парламентарыямі. Я думаю, што ў бліжэйшы час будзе прыняты адпаведны закон, першае чытанне ўжо было прынята, зараз рыхтуецца закон да другога чытання. Я думаю, што на працягу бліжэйшага часу ён будзе вынесены на разгляд парламента», — адзначыў Манастырскі.

Нагадаем, Вярхоўная Рада прыняла адпаведны законапраект у першым чытанні 23 лютага 2022 года — за дзень да поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Згодна з законам, зброю з кароткай руляй можна будзе купляць і захоўваць, а выкарыстоўваць — толькі для абароны дома, а таксама ў цірах і на стрэльбішчах законных воінскіх фарміраванняў.