Украіна. У ААН асудзілі палітычны пераслед Юліі Цімашэнка
Камітэт ААН па абароне правоў чалавека асуджае палітычна матываваныя пераследы ва Украіне, у першую чаргу экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка, перадае прэс-служба “Батьківщини”.
"Батьківщина": Камітэт звярнуў асаблівую ўвагу на справу Юліі Цімашэнка
Пра гэта гаворыцца ў артыкуле Chicago Tribune.
"Камітэт звярнуў асаблівую ўвагу на справу Юліі Цімашэнка, выказаўшы занепакоенасць палітычна матываванага пераследу былога прэм'ер-міністра", — гаворыцца ў справаздачы 18 незалежных экспертаў Камітэта ААН па правах чалавека.
Раней эксперты распавялі DW, што Цімашэнка можа выйсці на волю восенню. Пагроза ЕС не падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з Украінай, на іх думку, змушае Кіеў шукаць спосабы вызваліць Юлію Цімашэнка.