Украінцы масава скупляюць кнігі на «тысячу Зяленскага»
Украінцы масава скупляюць кнігі за «тысячу за вакцынацыю». Папулярныя кніжныя інтэрнэт-крамы не вытрымліваюць націску жадаючых выдаткаваць грошы, атрыманыя за вакцынацыю, на кнігі, паведамляе korrespondent.net.
Украінцы,
якія ўжо атрымалі віртуальную тысячу грыўняў за вакцынацыю, пачалі актыўна
скупляць кнігі ў інтэрнэт-крамах. Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў
віцэ-прэм'ер-міністр Украіны, міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.
«А тым часам удзельнікі бэта-тэставання сваёй актыўнасцю "паклалі" ўжо некалькі папулярных кніжных інтэрнэт-крам. Класны паказчык таго, што мы чытаючая нацыя», — напісаў ён.
Гаворка ідзе пра бэта-тэставанне сэрвісу «еПідтримка», які пачаў працаваць некалькі дзён таму.
Па стане на 14 снежня на пілот праграмы «єПідтримка» па выплаце тысячы грыўняў пасля атрымання двух доз COVID-вакцыны запісаліся два мільёны ўкраінцаў.
Як вядома, «тысяча Зяленскага» — гэта не наяўныя грошы, а сертыфікат для «культурнага і спартыўнага развіцця украінцаў». Яе таксама можна выдаткаваць на кнігі, а пенсіянеры могуць на гэтыя грошы набыць лекі.