ЗША могуць увесці санкцыі асабіста супраць Пуціна
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн гатовы разгледзець пытанне наконт увядзення персанальных санкцый супраць Уладзіміра Пуціна, калі Расія ўварвецца на Украіну, паведамляе euronews.com.
![Фота PAP/EPA/OLIVIER HOSLET/POOL Фота PAP/EPA/OLIVIER HOSLET/POOL](/img/v1/images/bajden.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота PAP/EPA/OLIVIER HOSLET/POOL
Байдэн таксама адзначыў, што тэрміны перадыслакацыі
амерыканскага кантынгенту ва Усходнюю Еўропу будуць залежаць ад дзеянняў
Масквы.
"Гэта будзе мець велізарныя наступствы па ўсім свеце! Калі яны рушаць туды з усім сваімі сіламі, гэта стане найбуйнейшым уварваннем з часоў Другой сусветнай вайны", — сказаў Байдэн.
Напярэдадні ЗША і NАТO агучылі планы па ўмацаванні ваеннай прысутнасці ва Усходняй Еўропе. Праўда, як паказваюць апытанні, толькі чвэрць амерыканцаў давяраюць Байдэну ў пытанні эфектыўнага кіравання падобнымі кампаніямі; асноўная крытыка ідзе з лагеру рэспубліканцаў, дзе хочуць больш рашучых дзеянняў.
Мітч Маконэл, лідар рэспубліканскай меншасці ў Сенаце, перакананы: "Разгарнуць дадатковыя войскі NАТO, у тым ліку некаторыя нашы ўласныя, у Польшчы, Румыніі, Прыбалтыцы, трэба цяпер, а не пасля ўварвання".