«Happy Birthday, mrs. President». Cёння — дзень народзінаў Святланы Ціханоўскай

Сёння лідарцы дэмакратычных сіл Беларусі споўніўся 41 год. «Салідарнасць» сабрала віншаванні, якія публікуюць у Байнэце на раніцу гэтага дня.

530feceefc019e947c760.jpg

Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік BYSOL:

«Гісторыя, якую немагчыма было прыдумаць.

Сёння святкуе дзень народзінаў чалавек, на якога ў адзін момант звалілася найцяжэйшая ноша адказнасці за выбар людзей і ўвасабленне мары пра свабоду. Ціханоўская нясе гэты цяжар штодня, негледзячы на хейт, паразы і перашкоды. Гісторыя пра тое, як чалавек прыняў на сябе ролю, пра якую яшчэ ўчора нават і ня думаў.

Наперадзе ў нас усіх, хто будуе новую Беларусь, яшчэ доўгі шлях, які мы ўсе павінныя прайсці з годнасцю. І вельмі важна ісці гэты шлях разам з годнымі і вартымі людзьмі.

Дзякуй за тое, што ты ёсць. I за тое, што ты менавіта такая, якая ёсць.

Happy Birthday, mrs. President :)»

Марыя Грыц, журналiстка

 «Тры гады таму мы ў дварах святкавалі яе дзень народзінаў. На Грушаўку тады былі прыехалі {сілавікі}, але людзі іх выправадзілі. Гэта было такое свята падчас навалы.

Дзякуй, спадарыня Святлана, што Вы ёсць і працягваеце ісці гэтым неймаверна цяжкім шляхам. Вы даяце мне надзею».

Глядзіце таксама

Франак Вячорка, галоўны палітычны дарадца Ціханоўскай:

«Happy birthday, Madam President!

Сёння святкуе дзень народзінаў Святлана Ціханоўская. Вядома, як заўжды, яна папрасіла ніяк не адзначаць і не рабіць ніякіх сюрпрызаў, але допіс напісаць жа можна.

Я вельмі ўдзячны Святлане за тое, што яна ўзяла на сябе вялізны цяжар адказнасці і нясе яго нягледзячы ні на што. Дэманструе высокакласную палітыку, хоць і ня мела ніколі раней палітычнага досведу.

Зайздрошчу яе вытрымцы, цярплівасці, вынослівасці. А самае важнае, што яна ніколі не губляе чалавечнасці. Зычу Святлане хутчэйшай перамогі, вяртання дадому, вызвалення мужа. Жыве!»

«Новы Час» таксама віншуе Святлану Георгіеўну і жадае ёй моцнага здароўя, сіл, добрага настрою і энергіі, каб выканаць усе яе запаветныя мары і нашыя агульныя жаданні.

Глядзіце таксама