
Самыя вялікія чэргі з фур — на беларуска-літоўскай мяжы. У
адным толькі пункце пропуску «Каменны лог» стаіць больш за тысячу велікагрузаў.
Усяго ў гэтым кірунку заезду ў ЕС чакаюць больш за 1,8 тысяч велікагрузаў.
У параўнанні з гэтым чэргі на беларуска-польскай мяжы
нязначныя — заезду ў Польшчу чакаюць 470 фур. У кірунку Латвіі магчымасць
заехаць у ЕС чакаюць 280 фур.
Паводле «Еўрарадыё».