Інфляцыя наступае. У студзені-ліпені рэальныя даходы беларусаў упалі на 3,4%
Інфляцыя працягвае з'ядаць заробкі і іншыя даходы беларусаў. У ліпені тэмпы падзення рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва зноў выраслі.
![dengi_8.jpg dengi_8.jpg](/img/v1/images/dengi_8.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляе reform.by са спасылкай на Белстат, па выніках сямі месяцаў рэальныя
наяўныя грашовыя даходы беларусаў скараціліся на 3,4%, што на 0,7 працэнтных пунктаў больш,
чым за паўгоддзе. Для параўнання, у студзені-красавіку зніжэнне даходаў
складала 1,2%, а ў студзені-траўні — 2,1%.
Рэальныя даходы — гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў,
збораў і узносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і
паслугі.
![Базавая інфляцыя — 20,7%. Нацбанк уключыў друкарскі станок? Базавая інфляцыя — 20,7%. Нацбанк уключыў друкарскі станок?](/img/v1/images/_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы ў студзені-ліпені складала 65,1%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход — 8,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя выплаты) — 21,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,8%.
![Цяпер афіцыйна. Fitch прызнала дэфолт па чатырох выпусках беларускіх еўрааблігацый Цяпер афіцыйна. Fitch прызнала дэфолт па чатырох выпусках беларускіх еўрааблігацый](/img/v1/images/_hroszy___deficyt___infljacyja___fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)