Вось такія «санкцыі»: пастаўкі беларускіх тавараў ва Украіну выраслі больш як на 62%
Укрстат паведамляе, што па выніках васьмі месяцаў бягучага года пастаўкі беларускіх тавараў ва Украіну выраслі на 62,3% у параўнанні са студзенем — жніўнем 2020-га і дасягнулі 2,732 млрд долараў.
У тым ліку 58,2% склалі нафтапрадукты: іх пастаўкі павялічыліся на 87,7%, да 1,590 млрд долараў. Доля ўгнаенняў у пастаўках — 9,9%. Іх продажы ва Украіне ацэньваюцца ў 271, 6 млн. Гэта на 32, 2% больш, чым за восем месяцаў 2020 года.
На продажы наземнага транспарту прыпадае 5,3% паставак на агульную суму 145,3 млн долараў. Гэта амаль на 53% больш, чым годам раней.
Доля пластмас і палімерных матэрыялаў у гандлі Беларусі з Украінай склала 3,8 працэнта за студзень — жнівень на агульную суму 103,95 млн. Гэта на 64 працэнты больш, чым годам раней.
Яшчэ меншая ў гандлі доля драўніны — 2, 8% на агульную суму 78, 3 млн долараў (плюс 34,1%). Пастаўкі беларускай хімічнай прадукцыі ацэньваюцца Укрстатам у 2,4% на агульную суму 65,5 млн долараў (рост — у два разы).
Раней паведамлялася, што ў плацежным балансе з Украінай за першае паўгоддзе прафіцыт у гандлі склаў 1,4 млрд долараў . Экспарт Беларусі ва Украіну вырас у 1,6 раза пры нязначным павелічэнні імпарту (на 1,8 працэнта).
За студзень — чэрвень экспарт тавараў ва Украіну дасягнуў 2,1 млрд долараў, што складае 11,9% усяго таварнага экспарту Беларусі. Аб'ём экспарту павялічыўся на 0,8 млрд долараў у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года.
officelife.media