
І яна ўдасканальвае яшчэ болей новы скіл — проста ўмець камунікаваць з усімі, кім заўгодна. Навучылася ад яе новым фразачкам. Шмат насмяяліся, але вядома, не для публічных расповедаў. Пачуццё гумару ў сястры сямейнае», — напісала сястра Ксеніі.
Праваабаронцы нагадваюць, што Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ і фігурантка вядомай «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 гады калоніі. З кастрычніка адбывае тэрмін у гомельскай калоніі №4.