Беларуска Аляксандра Акпінар загінула ў выніку землятрусу ў Турцыі
Раней паведамлялася, што яна ў шпіталі, але гэтая інфармацыя не спраўдзілася. Цяпер стала вядома пра гібель беларускай жанчыны, якая жыла ў турэцкай правінцыі Хатай разам з мужам-туркам і маленькім сынам Алі.
![Фота з сацсетак Фота з сацсетак](/img/v1/images/img_6331_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сацсетак
У Турцыі пад абломкамі дома знайшлі целы беларускі Аляксандры
Акпінар і яе трохгадовага сына. Як паведаміла ў сацсетках сястра дзяўчыны Марыя, яны
загінулі 6 лютага, непасрэдна ў дзень разбуральнага землятрусу.
У той дзень сям'я знікла ў правінцыі Хатай, адным з найбольш пацярпелых ад землятрусу. Доўгі час пры іх не было аніякай інфармацыі, яны не выходзілі на сувязь.
Неўзабаве муж Аляксандры, грамадзянін Турцыі, знайшоўся ў бальніцы. Паведамлялася, што ў яго паламаная нага, але відавочна, што мужчына меў іншыя пашкоджанні ад наступстваў землятрусу, бо раніцай 8 лютага ён памёр.
Такім чынам, ад землятрусу загінула ўся маладая сям'я.
![Ці можна прадказаць землятрус? Ці можна прадказаць землятрус?](/img/v1/images/20230206194427_4389.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Напярэдадні амбасада Беларусі ў Турцыі паведаміла пра гібель яшчэ адной беларускі і яе 4-гадовай дачкі ў выніку
землятрусу ў турэцкім Кахраманмарашы. Раней стала вядома, што муж беларускай грамадзянкі з 11-гадовым сынам таксама загінулі. У гэтым выпадку землятрус таксама забраў жыцці ўсёй сям'і.
Таксама 10 лютага
Мінабароны эвакуявала з Турцыі ў Мінск трох беларусак з дзецьмі, якія пацярпелі
ад землятрусу.
Усяго на
консульскім уліку пасольства ў Турцыі знаходзяцца 418 беларусаў, з
іх 53 пражываюць у правінцыях, пацярпелых ад землетрасення.
Як пісаў «НЧ», землятрус магнітудай 7,7 з эпіцэнтрам на глыбіні 7 кіламетраў адбыўся ў 4.17 раніцы 6 лютага ў правінцыях Кахраманмараш на поўдні Турцыі. Наступствы закранулі мноства рэгіёнаў Турцыі і суседняй Сірыі. Штуршкі працягваліся ўвесь дзень. Паводле апошніх даных, загінулі больш за 24 тысячы чалавек.