Былы палітвязень Юрый Касцюк парэзаў сабе жывот на знак пратэсту супраць экстрадыцыі з Расіі
Былы палітвязень Юрый Касцюк парэзаў сабе жывот у расійскім аэрапорце, адкуль яго хацелі экстрадаваць у Беларусь. Там на яго заведзеная новая крымінальная справа, паведамляе ініцыятыва d*ssidentby.
![photo_2022_10_15_13_56_57.jpg photo_2022_10_15_13_56_57.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_15_13_56_57.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юрый Касцюк — жыхар Бярэсця, быў асуджаны на адзін год «хіміі» за сарваны чырвона-зялёны сцяг. З-за «парушэнняў» канец тэрміну правёў у калоніі.
Пасля хлопец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ па новым крымінальным артыкуле — мажліва, за ўдзел у зачыненым чаце «Валейбол па выходных», дзе знаходзіліся іншыя палітвязні і абмяркоўвалі ўмовы ўтрымання. Юрый быў арыштаваны на 15 сутак, пры гэтым яго збілі і пашкодзілі рэбры.
Ён быў вымушаны пакінуць Беларусь. 15 траўня пры
спробе выехаць у Ерэван з Расіі ён быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА.
![Адміністрацыя калоніі «забараніла» публікаваць лісты Максіма Знака Адміністрацыя калоніі «забараніла» публікаваць лісты Максіма Знака](/img/v1/images/znak_3_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача. Пасля адмовы надаць яму прытулак Юры Касцюк вырашыў абскардзіць рашэнне. Нягледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Пры гэтым яго збівалі па дарозе туды і на зваротным шляху. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю. Яго вярнулі ў ЦЧУІГ (цэнтр часовага ўтрымання іншаземных грамадзян), дзе ён зняў пабоі.
15 кастрычніка, сёння, павінна была адбыцца сустрэча з адвакатам, але прыставы вывезлі Юрыя ў невядомым кірунку. Адваката не дапускаюць і не даюць азнаёміцца з дакументамі.