Для затрыманых супрацоўнікаў TUT.BY на Акрэсціна ўсё ж часткова прынялі перадачы (абноўлена)

У ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску не прынялі перадачы для затрыманых супрацоўнікаў партала TUT.BY. Перадачы прымаюць толькі адзін раз у тыдзень — па чацвяргах.

27f280f6bba8fb6ffe5fca1a622a8d61.jpg


Адмову прыняць перадачы ад сваякоў, якія адстаялі ў чарзе пад дажджом, патлумачылі тым, што затрыманых адвезлі з ізалятара ў Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю — на допыт, піша «Беларускі партызан» са спасылкай на тэлеграм-канал «Еўрарадыё».

Гэта азначае, што наступная магчымасць перадаць рэчы затрыманым супрацоўнікам TUT.BY будзе толькі праз тыдзень — у наступны чацвер.

Адзначаецца, што сваякі хацелі перадаць у тым ліку цёплыя рэчы, бо ацяпленне ў ізалятары адключанае, а надвор'е ў Мінску ўсталявалася сырое і халоднае.

UPD. Пазней тэлеграм-канал TUT.BY паведаміў, што для некаторых зняволеных перадачы ўсё ж прынялі. Іх атрымалі галоўная рэдактарка Марына Золатава, рэдактарка Вольга Лойка і журналістка Алена Талкачова.