Яшчэ адна кніга па гісторыі стала «экстрэмісцкай», а ў «спіс тэрарыстаў» КДБ дадало 15 чалавек

Суд прызнаў «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу гісторыка Анатоля Тараса — «Кароткі курс гісторыі Беларусі IXX – XXI стст.».  

Анатоль Тарас. Фота з сайта www.dsnews.ua

Анатоль Тарас. Фота з сайта www.dsnews.ua

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 12 верасня прызнаў кнігу «Кароткі курс гісторыі Беларусі IXX – XXI стст.» гісторыка Анатоля Тараса «экстрэмісцкай». У траўні ўлады таксама знайшлі «экстрэмізм» у яшчэ адной кнізе Тараса — зборніку артыкулаў «Беларусь на раздарожжы», паведамляюць праваабаронцы.

Таксама сёлета ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» і кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».

А ў «спісе тэрарыстаў», які складае КДБ, з’явілася 15 новых прозвішчаў:

▪ Матвей Гранкевіч — абвінавачваецца паводле арт. 342 і 130 КК;

▪ Алег Біруля, Таццяня Біруля, Алег Гаўрылаў і Сяргей Пасюк — абвінавачваюцца паводле  ч.1 арт. 361, ч.3 арт. 130, ч. 2 арт. 367 і арт. 341;

▪ Аляксей Шышкавец — абвінавачваецца ў «акце тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК) і ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны» (ч. 1 арт. 361-3 КК);

▪ Сяргей Рабцаў і Ілля Краўчэўскі — абвінавачваюцца паводле арт. 130 і 293 КК;

▪ Віталь Жылінскі — асуджаны да 3 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і каментары аб вайскоўцах, якія «ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан»;

▪ Іван Паршын — асуджаны да 2 гадоў калоніі за пасты ў «ВКонтакте»;

▪ Яўген Клімаў — асуджаны да 5 гадоў калоніі за кіраўніцтва тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97%» і рэпост паведамлення пра АМАП з канала «N*xta»;

▪ Сяргей Нялепка — абвінавачваецца паводле арт. 130, 293 і 361 КК;

▪ Роберт Кузняцоў — асуджаны да 5 гадоў калоніі па арт. 130, 361, 368 і 370 КК;

▪ Яўген Люльковіч — асуджаны на 8 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і кіраванне тэлеграм-чатам;

▪ Мікіта Палеонак — асуджаны да 4 гадоў калоніі за каментары ў «Тэлеграме».

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек.