«Канчатковае рашэнне». Амністыя не закране палітвязняў
Паводле інфармацыі, атрыманай аб'яднаннем сілавікоў Беларусі BELPOL, закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ужо рыхтуецца і яго дзеянне не будзе распаўсюджвацца на палітвязняў.
Паведамляецца, што амністыя будзе прадугледжваць вызваленне непаўналетніх, цяжарных жанчын, грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, інвалідаў I і II групы, хворых адкрытай формай туберкулёзу, хворых на анкалагічныя захворванні другой, трэцяй і чацвёртай ступеняў, ВІЧ-інфікаваных 3 і 4 стадый, грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Аднак амністыя не будзе распаўсюджвацца на грамадзян, асуджаных па палітычных матывах. І гэта канчатковае рашэнне, адзначае BELPOL.
Да артыкулаў, да якіх не будзе прымяняцца амністыя, адносяцца:
- арт. 127 (генацыд);
- арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
- арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму);
- арт. 133 (найміцтва);
- 191 (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян);
- 193-1 (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду або ўдзел у іх дзейнасці);
- арт. 198 (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста);
- арт. 198-1 (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі);
- арт. 203 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў);
- 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
- арт. 290 (пагроза здзяйсненнем акту тэрарызму);
- арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці);
- арт. 290-2 (садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці);
- арт. 290-3 (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці);
- арт. 290-4 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй);
- арт. 293 (масавыя беспарадкі);
- арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці);
- арт. 341-1 (прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі);
- арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
- арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
- арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў), а таксама «экстрэмісцкія» арт. 361-1, 361-2, 361-3, 361-4, 361-5;
- арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»);
- арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
- арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі).
У тым ліку амністыя не будзе прымяняцца па ўсіх частках арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), а таксама заўвагах да гэтага артыкула.
Пры гэтым амністыя будзе пададзеная свету як
сігнал дэмакратызацыі рэжыму і праява гуманізму, сцвярджае BELPOL.